Рознакаляровы тыдзень для ціманаўскіх школьнікаў

- 10:36МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У пачатку снежня ў Ціманаўскай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна прайшоў тыдзень псіхалагічнай разгрузкі для навучэнцаў пад назвай Рознакаляровы тыдзень.

Асноўная мэта правядзення тыдня – зняцце псіхаэмацыянальнай напругі і стомленасці, стварэнне станоўчых эмоцый.

Кожны дзень быў прысвечаны пэўнаму колеру. У гэтыя дні навучэнцы павінны былі мець элементы адзення адпаведнага колеру. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у акцыях “Сонечны фатограф”, “Інстаграм-фота”, “Салодкія дзясяткі”, конкурсе на самае крэатыўнае ўпрыгожванне дзвярэй свайго класа. За выкананне заданняў кожны класс атрымліваў балы.

                   

Класы, якія перамаглі ў “рознакаляровых конкурсах”, былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі. Але саамы каштоўны вынік нашага “рознакаляровага тыдня” – добры настрой, высокі эмацыянальны ўздым, усмешкі дарослых і дзяцей, паллет фантазіі і творчасці.

Алена ГАПОНЕНКА,
педагог-псіхолаг
Ціманаўскай сярэдняй школы
Клімавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий