Кірунак – катанне на веласіпедах

- 9:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У хлопчыкаў і дзяўчынак 1 “В” класа сярэдняй школы № 5 Смаргоні ёсць агульнае хобі – катанне на веласіпедах.

Яшчэ ў верасні ў пагожы суботні дзянёк дамовіліся выбрацца на экскурсію ў бліжэйшы парк. Першакласнікі прапанавалі ўзяць з сабой веласіпеды і пакатацца па асфальтаваных сцежках. Бацькі забяспечылі “дастаўку” падарожнікаў на месца. Сабралася сапраўдная каманда юных аматараў паганяць на “двухколавым кані”.

Потым у класе дзеці працягвалі дзяліцца ўражаннямі, расказвалі пра свае веласіпеды і экіпіроўку. І ў іх узнікла шмат пытанняў. Хто прыдумаў веласіпед? З чаго яго вырабляюць? Якія віды сучасных веласіпедаў выпускаюць заводы? Ці патрэбны веласіпед першакласніку? Як зрабіць язду на веласіпедзе бяспечнай?

Вырашылі правесці даследаванне, у якім знойдзем адказы на ўсе пытанні.

Наша падарожжа пачалося с сайтаў, дзе мы знайшлі шмат цікавай інфармацыі. Маленькія даследчыкі даведаліся, што першы веласіпед быў драўляны, і на ім ехаць было вельмі цяжка, а называўся ён “машына для бегу”, а таксама шмат чаго іншага пра гісторыю веласіпеда і яго карысці для здароўя чалавека.

На зімовых канікулах мы запланавалі анлайн-сустрэчы з урачом- траўматолагам і інспектарам ДАІ, каб даведацца пра бяспечную язду і атрымаць адказы на пытанні пра траўматызм на дарогах. “Язда без рызыкі!” – наш дэвіз.

Безумоўна, зімовыя дзянькі не вельмі імпануюць веласіпедным сцежкам. Таму зараз дэталёва вывучаем тэарэтычныя пытанні, каб адкрыць сезон з выдатнымі ведамі.

Таццяна МУСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий