- Навагодняя пошта

Навагодняе віншаванне пажылым людзям

 

Валанцёры сярэдняй школы № 5 Навагрудка павіншавалі пажылых людзей з навагоднімі святамі.

Каб стварыць добры настрой і падарыць часцінку любові пажылым людзям, навучэнцы самастойна і сумесна з бацькамі вырабілі навагоднія паштоўкі. Віншавальныя паштоўкі атрымаліся разнастайнымі па форме, змесце і афармленні, але ўсе яны без выключэння неслі пазітыў і цяпло.

Пасля падрыхтоўчай работы паштоўкі былі адпраўленыя ў псіханеўралагічны дом-інтэрнат для пажылых і інвалідаў, а таксама ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, дзе і знайшлі сваіх адтрымальнікаў.

       

Шчырыя ўсмешкі – гэта самая галоўная ўзнагарода для нашых валанцёраў. Вядома, цяжка замяніць паштоўкай сям’ю і сяброў, але можна нагадаць пажылым людзям пра тое, што іх памятаюць і гатовыя дапамагаць.

Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий