Падарункі для выхаванцаў сацыяльнага прытулку

- 8:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Добрымі чараўнікамі для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра сталі прадстаўнікі розных арганізацый.

“Розныя ведамствы прыкладаюць максімум намаганняў, для таго каб дзеці былі акружаныя ўвагай і клопатам. Ёсць выдатная магчымасць ашчаслівіць тых, хто застаўся без апекі бацькоў. Гэта час, калі спраўджваюцца мары. Дзяцей радуюць шматлікія падарункі. І нам прыемна бачыць мілыя ўсмешкі на іх тварах”, – адзначыла дырэктар Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Дзмітрыева.

Прыемным сюрпрызам стала для дзяцей сустрэча з актывам Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва.

Шмат радасных эмоцый атрымалі дзеці ад салодкіх падарункаў супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.

Добрую казку і чараўніцтва падарылі дзяўчынкам і хлопчыкам члены Зэльвенскай раённай піянерскай арганізацыі “Ветразь” і маладзёжнага парламента.

У рамках акцыі “Нашы дзеці” ва ўстанове таксама праходзяць разнастайныя мерапрыемствы. Гульнявая конкурсная праграма “Калядная казка” прынесла дзецям добры настрой, зарад бадзёрасці і яркіх уражанняў. Сваю творчасць дзеці праявілі ў конкурсе малюнкаў “Зімовы настрой”. Пра асаблівасці цудоўнага свята выхаванцы даведаліся з віртуальнага падарожжа “Новы год у розных краінах”. Асабліва актыўна яны ўпрыгожвалі навагоднюю ялінку пасланнямі Дзеду Марозу. У сваіх лістах выхаванцы дзяліліся самымі патаемнымі жаданнямі ў надзеі, што запаветная мара збудзецца.

Эстафета добрых спраў працягваецца.

Вольга ГРЫЦКО,
выхавальнік дзіцячага сацыяльнага прытулку
Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий