Сям’я Лапушка – у пераможцах

- 9:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Новага года падведзены вынікі абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства прыёмных бацькоў “Планета Сям’я”. Мастоўскі раён прадставіла прыёмная сям’я Лапушка: Людміла Аляксандраўна і Аляксандр Сафронавіч з дзецьмі Веранікай і Анастасіяй Бубновіч, Андрэем Піліпчыкам.

Конкурс праходзіў у завочнай форме ў рэжыме анлайн, уключаў прадстаўленне вопыту выхавання на тэму “Выхаванцы маёй сям’і. Самастойнае жыццё”, відэароліка “Традыцыі маёй сям’і”, фотакалажы “У аб’ектыве Новы год …”.

Па выніках конкурсу сям’я Лапушка ўзнагароджана дыпломам III ступені і памятнымі падарункамі.

Сям’я вельмі моцная, дружная і працавітая. Муж і жонка разам ужо 39 гадоў. За гэты час яны выгадавалі і выхавалі дваіх цудоўных дзяцей: дачку і сына, маюць траіх унукаў.

За 14 гадоў работы прыёмнымі бацькамі Людміла Аляксандраўна і Аляксандр Сафронавіч сагрэлі сваёй любоўю і клопатам дзевяць дзяцей са складаным лёсам. Усе былыя выхаванцы атрымалі адукацыю, знайшлі сваё месца ў жыцці, многія стварылі сем’і і маюць дзяцей.

Галоўная якасць усіх членаў гэтай сям’і – працавітасць, мэтанакіраванасць, уменне бачыць і адчуваць тых, хто побач. У сям’і пануюць узаемапавага, даверлівыя адносіны, спачуванне, узаемадапамога і суперажыванне, пачуццё адказнасці і абавязку. Бацькі з’яўляюцца дастойным прыкладам для пераймання сваім дзецям. Менавіта дзякуючы гэтым якасцям Лапушка дамагаюцца выдатных вынікаў.

Пажадаем сям’і Лапушка ў новым годзе шмат шчаслівых светлых дзён, любові, радасці, новых дасягненняў і перамог.

Тамара РАГАЦЭВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Пескаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий