Залатое сэрца для навагрудскіх школьнікаў

- 10:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Зрабіць адпачынак дзяцей падчас зімовых канікул займальным, насычаным, карысным для фізічнага і духоўнага здароўя – такая задача стаяла перад педагагічным калектывам аздараўленчага лагера “Залатое сэрца” сярэдняй школы № 1 Навагрудка.

Назва лагера абрана намі невыпадкова. Наша школа штогод арганізоўвае адпачынак дзяцей у лагеры з духоўна-маральнай накіраванасцю. Гэта асабліва актуальна і запатрабавана цяпер. Мы зацікаўлены ў бяспечным, духоўна карысным, творча і фізічна актыўным адпачынку навучэнцаў. Гэта ўсё дапамагае дзецям акунуцца ў рэаліі хрысціянскіх каштоўнасцей, убачыць першыя вынікі духоўнай працы над сабой.

Сімвал нашага лагера – сэрца, хлопчыкі і дзяўчынкі напаўнялі яго чалавечай дабрынёй, міласэрнасцю, памяркоўнасцю, любоўю. За актыўнасць падчас творчых спраў дзеці атрымлівалі маленькія сэрцайкі, якія затым размяшчалі ў агульным пано“Ад сэрца да сэрца”.

Кожная раніца ў нас пачыналася з азбукі здароўя “Мыем рукі правільна”, “Як чысцяцца зубкі правільна”, “Прадметы асабістай гігіены”, “Рэжым дня”. Добрай традыцыяй стала праводзіць кожны дзень хвілінкі бяспекі “Азбука электрабяспекі”, “Калі я адзін дома”, “Асцярожна, галалёд! Як пазбегнуць траўм на слізкай дарозе”, “Бяспечная прагулка зімой”, “Бяспечны агеньчык”.

Незабыўным было падарожжа ў свет і гісторыю паходжання ёлачнай цацкі.

Падчас экскурсіі па горадзе з дзецьмі была праведзена квест-гульня “Вандроўка па родным краі”, дзе яны, праходзячы па станцыях, акунуліся ў мінулае і сучаснасць малой радзімы.

Шмат цёплых успамінаў пакінула творчая сустрэча з паэткай Святланай Абдулаевай. Гутаркапра таленавітых людзей, любоў да прыроды і роднага краю, пра дабрыню чалавека – усё гэта, несумненна, пакіне значны след у душы выхаванцаў. “Таленавіты чалавек павінен дарыць цяпло і любоў іншым людзям”, – такімі словамі Святлана Іосіфаўна прадставіла сваю творчасць, прачытаўшы дзецям вершы ўласнага сачынення і выканаўшы любімыя дзіцячыя песні.

 

Вялікая ўвага надавалася праблеме выхавання міласэрнай асобы, здольнай да суперажывання, якая ўмее адчуваць бяду іншых людзей і гатова спачуваць. З навучэнцамі былі праведзеныя эстафета меркаванняў “Як захаваць мір у душы”, творчы праект “Будзьце міласэрнымі”, крафт-майстэрня “Падары радасць бліжняму”.

Напярэдадні Каляд хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі храм у гонар святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, дзе ім распавялі пра традыцыі святкавання Раства Хрыстова.

На працягу змены працаваў кінаклуб, дзе дэманстраваліся фільмы “Добрыя казкі”, “Бумеранг дабра”, “Калядная дзяўчынка”, “Альпійская казка” і іншыя. З задавальненнем выхаванцы рынялі ўдзел у творчай майстэрні на базе школьнай бібліятэкі “У госці да Зімачкі-зімы”.

Падводзячы вынікі можна сказаць, што адпачынак у школьным лагеры быў для дзяцей насычаным цікавымі і пазнавальнымі падзеямі, гульнямі, конкурсамі, загадкамі, экскурсіямі, сустрэчамі. Кожны знайшоў тое, што яму было даспадобы, а на памяць наведвальнікі зімняга лагера атрымалі сувеніры.

Жадаем усім поспехаў у трэцяй чвэрці, радасных сустрэч пасля зімовых канікул з аднакласнікамі і настаўнікамі!

Вольга ГУРЫНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий