Конкурс чытальнікаў “Сцежкаю дабра”

- 9:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Субацкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе прайшоў конкурс чытальнікаў “Сцежкаю дабра”. Жадаючых прачытаць вершы пра дабрыню было вельмі шмат. Бацькі і настаўнікі актыўна дапамагалі ў арганізацыі і падборы тэматычных вершаў.

Вучні 5–11 класаў гаварылі словамі вядомых аўтараў пра любоў, веру, міласэрнасць, пра тое, што можна назваць адным словам – духоўнасць. Гучалі вершы – сапраўдныя жамчужыны праваслаўнай паэзіі.

Журы конкурса – настаўнікі, адміністрацыя, протаіерэй Аляксандр Вячорка – былі ў задавальненні ад дзіцячага чытання вершаў.

Юныя дэкламатары падарылі гледачам часцінку свайго сэрца і душы, прадэманстравалі свой выканальніцкі талент і літаратурныя здольнасці. Усе ўдзельнікі паказалі добрае разуменне паэтычнага твора, змаглі глыбока, эмацыянальна данесці высокія духоўныя каштоўнасці да ўсіх слухачоў.

Протаіерэй Аляксандр Вячорка выступіў са словамі падзякі ў адрас дзяцей, якія сваім чытаннем змаглі падарыць хвіліны радасці.

Знаёмства з лепшымі вобразамі мастацкага слова дапаможа не толькі зразумець глыбей сэнс праваслаўных свят, але і закладзе ў дзяцей асновы хрысціянскай дабрачыннасці: веру, надзею і любоў, міласэрнасць і мужнасць, спагадлівасць і сумленнасць. Паэзія робіць наша жыццё багацей, напаўняючы асаблівымі фарбамі, а душы людзей – лёгкімі і чулымі.

Аксана ХАЯН,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Субацкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий