- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У пошуках арыенціраў

 

Кожную зіму аматары спартыўнага арыентавання Свіслацкага раёна збіраюцца ў гарадскім парку, каб праверыць на практыцы атрыманыя тэарэтычныя веды, адтачыць да дасканаласці набытыя на працягу года ўменні і навыкі.

Варта адзначыць, што эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла карэктывы ў склад удзельнікаў раённага першынства па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў і дзяўчат “Сняжынка–2020”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі шасці ўстаноў адукацыі Свіслаччыны.

Хлопцам і дзяўчатам у залежнасці ад узроставай групы трэба было правільна знайсці ад 10 да 13 арыенціраў, так званых КП, размешчаных на тэрыторыі гарадскога парку. Важна было не толькі правільна адзначыць нумары знойдзеных КП у прапанаванай арганізатарамі картцы, але і максімальна хутка пераадолець усю дыстанцыю.

Па выніках агульнакаманднага заліку першае месца заваявалі прадстаўнікі сярэдняй школы № 2 імя М.П.Масонава Свіслачы, другімі сталі навучэнцы з Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы, замкнулі тройку прызёраў навучэнцы Дабравольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Уладзімір МІХАЛЬЧЫК,
педагог-арганізатар
Свіслацкага ЦТіК

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий