Якім павінен быць кабінет гісторыі і грамадазнаўства

- 9:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З 2 кастрычніка па 30 снежня мінулага года ў Гродзенскай вобласці праходзіў абласны агляд-конкурс кабінетаў гісторыі і грамадазнаўства. Конкурс складаўся з завочнага і вочнага этапаў. На завочны этап было даслана 32 прэзентацыйныя матэрыялы з 19 раёнаў Гродзенскай вобласці. У вочным этапе прынялі ўдзел 18 прадметных кабінетаў устаноў вобласці.   

Вучэбны кабінет – лабараторыя мудрасці, цэнтр прафесіянальнай і вучэбнай творчасці. Менавіта тут, у школьным кабінеце, пачынаецца знаёмства з прадметам, праходзіць школьнае жыццё.

Усе школьныя кабінеты розныя, не падобныя адзін на другі. Аднак ад метадычнай і тэхнічнай напоўненасці і эмацыянальнай атмасферы вучэбнага кабінета залежыць выніковасць арганізаванага ў ім адукацыйнага працэсу.

Наша ўстанова таксама была ў ліку абласных канкурсантаў, паколькі кабінет гісторыі і грамадазнаўства нашай школы стаў пераможцам на раённым этапе. Па выніках абласнога агляду-конкурсу кабінет гісторыі і грамадазнаўства Доцішскай сярэдняй школы ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені.

Запрашаю да нас на віртуальную экскурсію.

https://www.youtube.com/watch?v=lE_HAoAaTvY&ab_channel=DotishkiShkola

Алена РУСЯЛЕВІЧ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий