Зімовыя канікулы – казачная пара. Кожнае дзіця марыць правесці іх весела і атрымаць шмат прыемных эмоцый. Падчас канікул адбываецца разрадка назапашанай напружанасці, аднаўленне сіл, здароўя, развіццё творчага патэнцыялу. Гэтыя магчымасці прадаставіў школьны аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей “Снегавічок” для вучняў 1–4 класаў у Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскагараёна.
На працягу дня дзеці былі ўцягнуты ў калейдаскоп розных падзей. Гэта і конкурсна-гульнявая праграма “Міс Снягурка”, і віктарына “Па дарогах зімовых казак”, і квест-гульня “Пошук скарбу Дзеда Мароза”, і майстар-клас па маляванні “Калядныя ўзоры”, і інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі, тым я ганаруся”, і інш. Кожны наступны дзень быў непадобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі.
Вялікая ўвага надавалася здароваму ладу жыцця. Таму штодня для дзяцей праводзілася зарадка, прагулкі і гульні на свежым паветры, спартыўныя турніры “Гульні водзяць карагод”, “Перамагчы Змея Гарыныча”, хвілінкі здароўя “Асцярожна: Каронавірус! Covid-19”, “Як даглядаць зубы?”, “Чысціня – залог здароўя”.
Доказ цікава праведзенага часу – стопрацэнтная прысутнасць дзяцей у лагеры і адзнака эмацыйнага стану на “Снегавіку настрою”. Спадзяёмся, што гэтыя канікулы стануць для дзяцей прыемнымі ўспамінамі.
Тэрэса ГЛУШКЕВІЧ,
выхавальнік школьнага лагера
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна