Бяспека на кожным кроку

- 19:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У першы тыдзень пасля зімовых канікул выхаванцы сярэдняй групы ясляў-сада № 2 Свіслачы сталі ўдзельнікамі гульнявой дасугавай праграмы “Бяспека на кожным кроку”, якая садзейнічала фарміраванню ўяўленняў пра небяспечныя сітуацыі і спосабы іх прадухілення, прывіццё навыкаў бяспечных паводзін дома, на вуліцы, у грамадскіх месцах.

На працягу мерапрыемства на відэасувязь з малымі выходзіў Аркадзь Паравозаў, супергерой-ратавальнік з дзіцячага мультсерыяла “Аркадзь Паравозаў спяшаецца на дапамогу”. Віртуальны госць паведамляў дзяўчынкам і хлопчыкам пра розныя небяспечныя сітуацыі, сведкам якіх ён быў ці змог своечасова іх прадухіліць. Аркадзь вучыў дашкалят, як трэба хутка і правільна рэагаваць у падобных выпадках і не дапускаць іх.

Для малых былі змадэляваны сітуацыі, пра якія распавёў супергерой, і з якіх неабходна было паспяхова знайсці выхад. Напрыклад, асцярожна прайсці па вузкай дарожцы з “каналізацыйнымі люкамі”, не закрануўшы і не наступіўшы на іх. У заданні “Уважлівыя кухары” трэба было акуратна выняць з цацачнай духоўкі пірог і абавязкова адразу адключыць газ, а ў рухомай гульні “Аўтамабілі” хутка і правільна адрэагаваць на сігнал святлафора, цвёрда памятаючы, што на чырвонае святло трэба стаяць, а на зялёнае – пачынаць рух. У пацешных шапачках, якія імітуюць вілку электрапрыбора, хлопчыкі і дзяўчынкі весела выконвалі заданне “Уключы і выключы”.

 

Аркадзь Паравозаў нагадаў дзеткам пра небяспеку падзення з вышыні, калі залазіш на дрэвы. Пры гэтым ён удакладніў, што ў прысутнасці дарослых і на спецыяльна абсталяваных дзіцячых пляцоўках не толькі можна, але і трэба ўмець лазіць на невялікую вышыню. У адказ на гэта ўказанне дашкольнікі прадэманстравалі супергерою свае выдатныя ўменні ў лазанні. Яны спрытна падымаліся ўверх па гімнастычнай лесвіцы пры надзейнай страхоўцы дарослых. А на верхняй планцы лесвіцы дзяцей чакала заслужаная ўзнагарода за смеласць – эмблемы з выявай самога Аркадзя Паравозава, якія трэба было сарваць. Прапанова супергероя размясціць эмблемы ў сябе на грудзях вельмi парадавала дзяцей, таму што эта азначала, што ён прымае іх у свой атрад супергерояў.

Напоўненыя пачуццём гонару, дзецi пакідалі спартыўную залу. Яны бездакорна выканалі ўсе заданні, знайшлі выхад з усіх небяспечных сітуацый, у вынiку чаго былі прынятыя ў атрад ратавальнікаў. Нашэнне такога ганаровага звання несумненна будзе спрыяць выкананню мер бяспекi не толькі ў гульнях, але і ў рэальным паўсядзённым жыцці дзяцей.

Наталля БОЙКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий