Зімовая пара добрых спраў

- 19:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Зіма дыктуе свае правілы: апрануцца па надвор’і, паклапаціцца пра ўцяпленне жылля, прыбраць снег з двара. Улічваючы, што халодная пара года ў самым разгары, удзельнікі валанцёрскага атрада “Па закліку сэрца” Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы вырашылі паклапаціцца пра тых, каму не па сілах прыбраць снег.

 

13 студзеня школьны валаланцёрскі атрад “Па закліку сэрца” далучыўся да абласной акцыі “Зімовая пара добрых спраў”. Удзельнікі атрада наведалі былую работніцу школы Л.І.Дзедавец і расчысцілі дарожкі да калодзежа і дрывотні. Валанцёры аказалі дапамогу і М.У.Шайбак, вязню фашысцкай акупацыі: ачысцілі ад снегу панадворак. Усё, што ім спатрэбілася для работым – рыдлёўкі і жаданне зрабіць добрую справу.

У ходзе абласной акцыі “Зімовая пара добрых спраў”, якая працягнецца да заканчэння зімовага перыяду, члены валанцёрскага атрада плануюць расчышчаць двары ў пажылых людзей і інвалідаў, вязняў фашысцкай акупацыі, якія пражываюць на тэрыторыі Вераб’евіцкага сельсавета.

Наталлля СКВАРАДА,
настаўнік пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий