- ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Каляда, Каляда – адчыняй вароты!

 

13 студзеня, напярэдадні святкавання Старога Новага года, у яслях-садзе № 142 Гомеля прайшла фальклорнае забаўка “Каляда, Каляда – адчыняй вароты!”.

Па ўжо існуючай добрай традыцыі кожны год выхаванцы старшых груп развучваюць песні-калядкі, вершы, народныя гульні.

 

Дарослыя і дзеці, у традыцыйных для свята касцюмах, з жартамі, прымаўкамі, з ударнымі народнымі інструментамі ў руках, весела напявалі знаёмыя народныя мелодыі, калядныя песні, прыказкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі забіяцкія скокі.

Цудоўны настрой падарылікалядоўшчыкідзецям і супрацоўнікамустановы.

Мерапрыемства было арганізавана з мэтай далучэння дзяцей да вытокаў культуры беларускага народа, выхавання маральных якасцей і ўсведамлення агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Аляксандра КАЗАНЦАВА,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 142 Гомеля

Фота Аліны ЛЕБЕДЗЕВАЙ

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий