Святочныя Калядкі ўжо сталі традыцыяй у Каменскім яслях-садзе Мазырскага раёна. Загадзя дзеці развучваюць песні, вершы, інсцэніроўкі, а падчас свята гэта дапаўняецца музыкай, скокамі, карагодамі, і, вядома, мастацкім афармленнем залы.
Фальклорнае свята з’яўляецца своеасаблівым сродкам далучэння да народнай і гістарычнай культуры, таму што злучаеў сабе некалькі розных жанраў народнай творчасці. Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да ўдзелу ў святах і абрадах дае ім магчымасць на практыцы пазнаёміцца з культурай і гістарычным мінулым народа, фарміруе пачуццё адказнасці за асабістую дзейнасць, развівае творчы патэнцыял.
Развучваючы з дашкалятамі народна-абрадавыя песні, вершы, танцы, выхавальнік старшай групы Г.М.Калацэй заўсёды даносіць да іх шмат інфармацыі пра свой народ, прыроду, звычаі і традыцыі. Гэта спрыяе пашырэнню дзіцячага кругагляду, развіццю памяці, маўлення, уяўлення.
У праграме свята музычны кіраўнік І.І.Лягушчэнка гарманічна спалучае розныя віды мастацтва, калектыўнае і індывідуальнае выкананне. Дапаўняючы адно аднаго ў вырашэнні агульнай тэмы, яны павялічваюць сілу эмацыянальнага ўздзеяння на дзяцей, па-свойму ўплываючы на іх.
Святочная атмасфера, прыгажосць афармлення памяшкання, касцюмаў, добра падабраны рэпертуар, маляўнічасць выступленняў дашкольнікаў – усё гэта важныя фактары эстэтычнага выхавання.
Свята нясе радасць усім дзецям. Таму ў нашым дашкольнай установе, кожнае дзіця бярэ ў імпасільны ўдзел.
Вера КАБЗАР,
загадчык Каменскага ясляў-сада
Мазырскага раёна