Валанцёры ідуць на дапамогу

- 8:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Валанцёрскія атрады Гезгалаўскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна з надыходам маразоў і халадоў актыўна ўключыліся ў абласныя працоўныя акцыі “Прыбяром снег разам” і “Зімовая пара добрых спраў”.

Сутнасць гэтых акцый – у аказанні дапамогі пажылым людзям аграгарадка Гезгалы па ўборцы снегу на прыдамавых тэрыторыях.

       

У аграгарадку пражывае ўдава ветэрана вайны Я.В.Рафаловіч. Хлопцы ачысцілі ад снегу тэрыторыю каля яе дома і збілі з даху ледзяшы. Іншым пажылым людзям валанцёры расчысцілі дарожкі да калодзежа, да варот і месцаў захоўвання дроў.

Акрамя таго, школьнікі аказалі дапамогу па ўборцы снегу каля Бальніцы сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы. Пажылыя вяскоўцы ведаюць нашых валанцёраў даўно і заўсёды рады іх прыходу і дапамозе. 

Н.А.ЛІЦКЕВІЧ,
педагог-арганізатар
Гезгалаўскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна,
каардынатар дзейнасціваланцёрскіх атрадаў 

Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий