Прыйшлі Калядкі – добрыя святкі

- 8:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

13 студзеня ў яслях-садзе № 6 Смаргоні прайшла забава “Прыйшлі Калядкі – добрыя святкі”.

Пераапрануўшыся ў герояў казак, дзеці выканалі калядныя песні “Паехала Каляда з канца ў канец”, “Добры вечар, шчодры вечар”, розныя пацешкі, вадзілі карагод “Го-го-го, каза”, гулялі ў народныя гульні “Калядныя падарункі”, “Зайцы на гары стаялі”, “Ведзьміна мятла”.

Завіталі малыя і ў госці да Гаспадынькі. Яна расказала дашкалятам пра традыцыі святкавання Калядак, загадала загадкі.

Падобныя мерапрыемствы не толькі прыносяць радасць выхаванцам, але і даюць ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.

Таццяна СУЛЬЖЫЦКАЯ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 6 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий