- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пунсовыя ветразі

 

Не, гэта не назва ўсімі любімага твора А.Грына. Такую назву носіць адзін з валанцёрскіх атрадаў Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы.

А складаецца ён з васьмі навучэнцаў 9-га класа, якія заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу адзінокім пажылым людзям.

Назва атрада шматзначная. Каб паруснае судна пачало рухацца, яго ветразі павінен напоўніць вецер. А жыццё чалавека павінна быць напоўнена глыбокім зместам, тады яно мае сэнс. Здзяйсняючы добрыя справы і ўчынкі, мы напаўняем сэнсам не толькі сваё жыццё, але і жыццё людзей, якім мы дапамагаем. Сваімі справамі мы спасцігаем, што значыць быць добрым і міласэрным, што дабрыня – гэта такі стан душы, калі чалавек здольны прыйсці на дапамогу іншым, адчуць чужое гора як сваё ўласнае, ахвяраваць чымсьці дзеля людзей, падзяліць радасць.

 

Вось і сёння валанцёры прыйшлі на дапамогу адзінокім пажылым людзям вёскі, таму што выпаў снег і прынёс не толькі радасць, але і лішнія клопаты і праблемы тым, каму няпроста справіцца самастойна – пажылым людзям.

Хлапчукі дапамаглі расчысціць дарожкі ад снегу, прывезці дровы і сабраць у мяшкі пілавінне. Яны здзейснілі маленькі цуд, таму што нечаканая дапамога і клопат – гэта заўсёды цудоўна. Кожны з хлопцаў пакінуў часцінку дабрыні і цяпла ў душах адзінокіх пажылых людзей.

Прайсці дарогі добрых спраў – значыць стаць лепш, мацней, паказаць сябе. Чым больш крокаў мы робім, тым больш карысці, дабра, шчасця мы прыносім навакольным i сабе. Чымбольш нас пройдзе па дарозе добрых спраў, тым лепш стане наша любімая вёска, а значыць, і наша краіна.

Ларыса НОВІКАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий