Педагогі нашай установы змалку прывучаюць дзяцей да працы. Так, дашкольнікі актыўна ўдзельнічаюць у калектыўных працоўных справах, у прыватнасці, у расчыстцы тэрыторыі сада ад снегу.
Падчас уборкі дзеці вучацца карыстацца рыдлёўкамі і працаваць у калектыве, знаёмяцца з правіламі тэхнікі бяспекі, дапамагаюць адно аднаму.
Выхаванцы з вялікім жаданнем бяруцца за справу: чысцяць дарожкі і гульнявое абсталяванне, падсыпаюць снег пад дрэвы.
Важна, што дзеці не толькі набываюць працоўныя навыкі, але і аздараўляюцца.
Святлана БАРОЎСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 4 Ганцавіч