- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

З клопатам да пажылых людзей

 

У сярэдняй школе № 1 Навагрудка стартавала дабрачынная акцыя “Зімовая пара добрых спраў”. У яе рамках праходзяць мерапрыемствы па аказанні дапамогі адзінокім пажылым людзям.

 

Штодня хлопцы і дзяўчаты з цімураўскага атрада “Клопат” збіраюцца пасля ўрокаў і, узброіўшыся рыдлёўкамі, мётламі, спяшаюцца на дапамогу.

Цімураўцы сваім удзелам дапамагаюць пажылым людзям перажыць снежную зіму, аказваюць падтрымку, таму што адзінокія пажылыя людзі маюць патрэбу ў пастаянным клопаце, спагадзе і ўвазе. Загадзя школьнікі дамаўляюцца пра наведванне па тэлефоне, каб прыйсці ў зручны для гаспадароў час, абавязкова пытаюцца пра тое, якая менавіта дапамога неабходная.

      

Жывучы ў адзіноце, бабулі і дзядулі прывыклі абыходзіцца самастойна. Але дапамога па гаспадарцы будзе вельмі дарэчы, бо сіл на паўнавартасную ўборку ў пажылых людзей мала. Вось і сёння цімураўскі атрад “Клопат” са сваім кіраўніком Святланай Бірук зазірнуў у госці да Ірыны Антонаўны Кучук, якая з усмешкай сустрэла хлопцаў і дзяўчат і з задавальненнем прыняла іх пасільную дапамогу па расчыстцы падворка ад снегу.

Часта такім людзям трэба проста зносіны, крышачку клопату і ўвагі. А нашым вучням прыемна бачыць у іх вачах падзяку.

Вольга ГУРЫНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий