- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Конкурс “Лепшая кармушка”

 

15 студзеня ў рамках акцыі “Крылатыя суседзі”, якая праводзіцца ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні з мэтай экалагічнага развіцця дзяцей, вырашана было правесці конкурс на лепшую кармушку, вырабленую сваімі рукамі.

Дзеці і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе. У выніку сумеснай працы і творчасці дзяцей і дарослых былі выраблены самыя разнастайныя кармушкі. Фантазіі не было межаў: драўляныя палацы, дзіўныя птушыныя хаткі з пластыкавых бутэлек, каробак з-пад навагодніх падарункаў і разнастайных прыродных матэрыялаў. Дзеці з радасцю паказвалі адно аднаму свае кармушкі, разглядалі і параўноўвалі іх.

Усе работы былі вартыя ўвагі. Цяжэй за ўсё было выбраць лепшую кармушку, таму было праведзена галасаванне сярод навучэнцаў.

Кармушкі будуць развешаны на тэрыторыі школы, каб дзеці ў далейшым змаглі назіраць за птушкамі і даваць ім свежы корм.

Праведзены конкурс мае вялікае выхаваўчае значэнне. Яго мэтай з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей і дарослых пазітыўнага стаўлення да прыроды нашага краю, развіццё гуманных адносін да птушак, а сумесная дзейнасць бацькоў і дзяцей гуртуе сям’ю.

Вольга АЎГУСЦІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий