Калі снег у радасць

- 15:41БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Вучні Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна школы з нецярпеннем чакаюць урокі фізічнай культуры і здароўя, каб уволю накатацца на новых лыжах, якія летась падарыла ўстанове ААТ “Відамлянскае”. З ранку да позняга вечара на школьным стадыёне гучаць вясёлыя дзіцячыя галасы.

Гэтага даўно ўсе чакалі. Да нас завітала сапраўдная зіма з маразамі і снегам. Асаблівую радасць адчуваюць дзеці, якія гуляюць у снежкі, лепяць снегавікоў, робяць каткі, будуюць крэпасці, катаюцца на лыжах і санках.

Апошняя субота, якая праходзіла пад назвай “Дзень снегу”, надоўга запомніцца вучням. Праграма мерапрыемстваў была надзвычай насычаная. Школьнікі ўдзельнічаліў спартландыі “Снежны ком” і майстар-класе “Лепшы снегавік”, а таксама займаліся лыжнай падрыхтоўкай.

Хочацца спадзявацца, што снежныя суботы будуць радаваць нас яшчэ не адзін раз.

Ларыса КУЧУР,
класны кіраўнік 8-га класа
Відамлянскай сярэдняй школы
Камянецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий