Навучэнцы 10-га класа з валанцёрскага атрада “Планета сяброў” сярэдняй школы № 3 Ашмян пастаянна прымаюць удзел у розных акцыях, мерапрыемствах па дапамозе адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам. Дзень 13 студзеня не стаў выключэннем.
Школьнікі вырашылі дапамагчы прыбраць снег з дваровай тэрыторыі, і ў выніку атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама паслухалі ўспаміны пра жыццё падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Такім чынам, валанцёрскі рух сярод школьнікаў – гэта адзін з дзейсных метадаў фарміравання адказнасці, сацыяльнай актыўнасці, грамадзянскасці, патрыятызму, лідарскіх якасцей навучэнцаў. Хочацца прыгадаць словы В.Скота: “Калі людзі не навучацца дапамагаць адно аднаму, то род чалавечы знікне з твару зямлі”. Але, на шчасце, ёсць тыя, каго можна назваць людзьмі з вялікай літары – валанцёры. Менавіта з вялікай літары, таму што зробленае імі дабро ставіць іх на прыступку вышэй, яны па ўласным жаданні ўзяліся за нялёгкую справу. Быць валанцёрам – гэта значыць быць не толькі самым творчым і актыўным, але і сумленным, годным чалавекам, байцом па характары. Валанцёрства – гэта шанц для рэалізацыі ўласных ідэй, вялікая адказнасць не толькі перад людзьмі, але і перад самім сабой.
Я веру ў сучасных маладых людзей, менавіта яны – творцы нашай будучыні.
Святлана БАБРАЎНІЦКАЯ,
класны кіраўнік 10-га класа
сярэдняй школы № 3 Ашмян