- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Школьная субота – гэта цікава і весела!

 

З заканчэннем зімовых канікул установы адукацыі зноў напоўніліся дзіцячымі галасамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў захапляльнае падарожжа па краіне ведаў і творчасці. Па школьных суботах ва ўстановах адукацыі Ганцавіччыны пануе атмасфера спартыўнага азарту і шумнай весялосці.

Вельмі цікава ў піянерскай дружыне Кукаўскай сярэдняй школы прайшоў вусны часопіс, прысвечаны тройчы Герою Савецкага Саюза А.І.Пакрышкіну. Вучні ўспомнілі ваенную біяграфію Аляксандра Іванавіча, паразважалі пра важнасць яго подзвігу ў выхаванні моладзі.

Піянеры з сярэдняй школы № 2 Ганцавіч праверылі эрудыцыю падчас інтэлектуальнага турніру “Хачу ўсё ведаць”. Падарожжа па горадзе Акцябрацку з сімвалам БРПА рысянём Агеньчыкам здзейснілі акцябраты з Хатыніцкай сярэдняй школы. Яны выконвалі творчыя і інтэлектуальныя заданні, дэманстравалі лоўкасць і дапытлівасць.

 

У рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” установы адукацыі раёна арганізавалі групавыя кансультацыі і псіхолага-педагагічныя заняткі, круглыя сталы, накіраваныя на ўмацаванне дзіцяча-бацькоўскіх адносін, пашырэнне псіхолага-педагагічных ведаў бацькоў непаўналетніх. Педагогі гімназіі Ганцавіч азнаёмілі мам і тат з сучаснымі тэхналогіямі ў адукацыі: візуальным асяроддзем Scratch, інтэрактыўнай дошкай Padletі іх магчымасцямі.

Цэнтральным мерапрыемствам апошняга шостага дня сталі спартыўныя спаборніцтвы, рухавыя гульні і конкурсы, прысвечаныя Дню снегу. Напружаная барацьба за званне лепшага лыжніка разгарнулася на стадыёнах Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа і Раздзялавіцкай сярэдняй школы.

Вясёлымі галасамі і смехам суправаджаліся спартыўныя эстафеты “Зімовыя забавы” на стадыёнах сярэдніх школ № 2 і 3 Ганцавіч, Кукаўскай і Хатыніцкай сярэдніх школ. Дзеці не пакідалі стадыёны пасля спаборніцтваў, а яшчэ доўга каталіся на лыжах і санках.

Аксана РЫЛКА,
галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі
Ганцавіцкага райвыканкама

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий