Адкрылі птушыную сталоўку

- 12:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Каб развіваць у дзяцей пазнавальную цікавасць да жыцця зімуючых птушак, выхаваць беражлівыя адносіны да прыроды, клапатлівае стаўленне да яе, жаданне дапамагаць птушкаму цяжкіх зімовых умовах і паказаць ролю чалавека ў іх жыцці зімой, у яслях-садзе № 14 Смаргоні была праведзена акцыя “Птушыная сталоўка”.

Лёс зімуючых птушак шмат у чым залежыць ад дабрыні, шчодрасці і міласэрнасці чалавека. Асабліва цяжка птушкам даводзіцца, калі выпадае белы пухнаты снег, як сёлета, пакрываючы ўсю зямлю покрывам. Пад снегам хаваюцца небагатыя крыніцы пажытку многіх птушак: рассыпанныя па зямлі ягады рабіны, крошкі, нейкае насенне. Менавіта ў гэты нялёгкі час птушкам неабходна наша дапамога.

У акцыі “Птушыная сталоўка” актыўны ўдзел прынялі бацькі нашых выхаванцаў, праявіўшы творчасць і фантазію ў вырабе кармушак. Арыгінальная і практычныя кармушкі былі размешчаны на тэрыторыі дзіцячай установы. З якой радасцю прылятаюць вераб’і і сінічкі ў птушыную сталоўку, каб пачаставацца крошкамі пшанічнага хлеба, просам, насеннем сланечніка, сырым несалёным салам! Як гучна яны дзякуюць нам за ўвагу, дабразычлівасць. А з’еўшы ўсе пачастункі, рассаджваюцца на бліжэйшых галінках, каб яшчэ раз сваім шчабятаннем падзякаваць за смачны абед. Мы дапамагаем птушкам зімой, а ўлетку яны прысвецяць вам свае лепшыя песні, з’ядуць на нашых агародах усіх шкоднікаў і паклапоцяцца, каб камароў і мух ў наступным сезоне было як мага менш! Нездарма ў народзе існуе прымаўка: “Пакармі птушак зімой, яны адплацяць табе вясной”.

Але самы галоўны вынік праведзенай акцыі ў тым, што ў нашых дзетак з’явілася моцнае жаданне дапамагаць птушкам у цяжкі зімовы перыяд. Такія акцыі з’яўляюцца цудоўнай магчымасцю выхаваць спачуванне і дабрыню. А далучэнне бацькоў да сумеснай дзейнасці спрыяе ўмацаванню ўнутрысямейных сувязей, фарміраванню добрых сямейных традыцый, выклікае ў дзяцей пачуццё гонару за сябе і сваю сям’ю.

Святлана СІНКЕВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий