Вынікі акцыі “Крылатыя суседзі”

- 16:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З 11 па 19 студзеня вучні сярэдняй школы № 1 Смаргоні прымалі ўдзел у экалагічнай акцыі “Крылатыя суседзі”. Акцыя праводзілася з мэтай фарміравання ў вучняў асноў экалагічнай культуры, паглыблення ведаў у галіне экалогіі і далучэння да разнастайнай практычнай дзейнасці па вывучэнні і ахове навакольнага асяроддзя Смаргоншчыны.

 

Круглыя сталы, віктарыны, конкурсы, інфармацыйныя гадзіны, майстар-класы, прысвечаныя праблемам зімуючых птушак, дапамаглі школьнікам больш даведацца пра птушак і пра складанасці, з якімі яны сутыкаюцца ў зімовы перыяд.

           

Хто такі арнітолаг, якія птушкі часцей сустракаюцца ў нашым горадзе, як яны здабываюць сабе пражытак у халодны перыяд года, што наогул ядуць птушкі зімой? На гэтыя і іншыя пытанні навучэнцы атрымалі адказы падчас праведзеных мерапрыемстваў. Дзеці дзяліліся думкамі, як дапамагчы птушкам зімой, а падводзячы вынікі, аднадушна згадзіліся, што ў зімовы час птушкам патрэбна дапамога чалавека.

Вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Птушкі маімі вачыма”. Снегіры, сінічкі, дзятлы ажывалі на малюнках школьнікаў. На многіх з іх намаляваны птушачкі ў кармушках, а гэта значыць, што дзеці разумеюць важнасць клопату пра птушак зімой.

 

Якія павінны быць кармушкі, як іх зрабіць, дзе лепш размясціць? Гэтаму рабяты навучыліся падчас майстар-класаў і конкурсаў па вырабе кармушак.

Сёння ўсе кармушкі былі развешаны, і на тэрыторыі школы з’явілася “птушыная сталовая”, дзе крылатыя суседзі змогуць паласавацца. Акцыя скончылася, але наш клопат пра зімуючых птушак працягваецца.

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий