Дашкольнікі клапоцяцца пра птушак

- 16:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы старшай рознаўзроставай групы Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы ўдзельнічалі ў экалагічнай акцыі “Дапаможам птушкам зімаваць”, якая праводзілася з мэтай развіцця ў дашкольнікаў гуманных адносін да жывой прыроды, матывацыі і цікавасці да аховы прыроды роднага краю.

Напярэдадні акцыі прайшлі пазнаваўчыя заняткі, гутаркі, дыдактычныя гульні, праз якія дзеці даведаліся пра розныя віды птушак, характэрныя асаблівасці іх знешняга выгляду, карысцьу прыродзе. Вельмі хацелася, каб у ходзе акцыі на падставе сумеснай грамадска-значнай і творчай дзейнасці аптымізаваліся дзіцяча-бацькоўскія зносіны.

 

Зімовая падкормка птушак – даўняя традыцыя. Нават лясныя птушкі пачынаюць прылятаць зімой да жылля людзей. Голад вымушае іх забыць пра асцярожнасць. Шмат птушак гіне ў марозы і снегапады, таму мы з дзецьмі вырашылі дапамагчы гэтым сябрам.

Бацькам прапанавалі змайстраваць сваімі рукамі кармушкі. Парадавала тое, што адгукнуліся амаль усе. Кармушкі былі зроблены з душой. Усе праявілі творчасць, фантазію і майстэрства. Дзеці з гонарам прыносілі кармушкі ў дзіцячы сад. Кожны хацеў падзяліцца сваімі ўраджаннямі пра тое, як дапамагаў тату або матулі. Як прыемна дапамагчы даросламу ў такой сур’ёзнай справе – выратаванні птушак ад галоднай і халоднай зімы! Перад тым як развесіць кармушкі, пазнаёмілі дзяцей з правіламі падкормкі птушак. Кармушкі развесілі ў школьным парку-дэндрарыі, на паляне птушак, на гульнёвай пляцоўцы, успомнілі і паўтарылі правілы падкормкі. Цяпер дзеці з задавальненнем падкормліваюць птушак, адчуваючы радасць ад свайго ўдзелу ў прыродаахоўнай дзейнасці.

Зіма працягнецца яшчэ доўга, а наперадзе ў дзяцей шмат розных назіранняў за птушкамі, прыродай Свіцязянскага краю ўвогуле.

Марыя ЯФІМАВА,
выхавальнік
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий