Кукаўскія вучні цікава і з карысцю праводзяць суботы, прычым не дзе-небудзь, а ў школе! І мароз гэтаму не перашкода!
Што можа быць лепш, чым удзел у спартыўнай эстафеце з сябрамі на свежым паветры, захапляльныя зімовыя гульні і забавы, вясёлае катанне на санках і лыжах? Азарт, хваляванне, адказнасць за каманду – усё гэта робіць больш дружнымі не толькі вучняў, але і іх бацькоў, педагогаў.
Настаўнік фізкультуры Ігар Бародка падрыхтаваў спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, напоўненыя звонкім смехам і весялосцю. Чаго на іх толькі не было! Нават дырэктар школы Андрэй Літвіновіч пусціўся ў скокі і вадзіў карагоды.
Жадаючых пакатацца на лыжах было шмат. Старэйшыя дапамагалі малодшым правільна надзець лыжы, вучылі тэхніцы катання.
Зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі атрымалі не толькі дзеці, але і педагогі.
Марына КЛІМАВЕЦ,
настаўнік замежнай мовы
Кукаўскай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна