У яслях-садзе № 10 в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна стала добрай традыцыяй праводзіць калядкі, якія далучаюць дзяцей да народных традыцый, фарміруюць духоўна-маральныя каштоўнасці. Чарговае свята прайшло ў нашым міні-музеі “Беларуская хатка”з выхаванцамі старшай групы.
У сваёй рабоце язнаёмлю дашкольнікаў з народнымі святамі, якія ўключаюцьусе віды музычнай дзейнасці (тэатральную і гульнявую): народныя песні, гульні, танцы, пацешкі… Падчас іх узаемадзейнічаюць і дзеці, і дарослыя. Гэта выдатны способ зацікавіць выхаванцаў народнымі абрадавымі святамі.
Выхавальнікі загадзя азнаёмілі дашкольнікаў з гісторыяй свята і яго традыцыямі. Добры эмацыянальны настрой выхаванцам задалі “калядоўшчыкі”з ліку супрацоўнікаўустановы.
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве: спявалі песні-калядкі, танцавалі беларускую польку “Трасуха”, гулялі з галоўнымі героямі Каляды (Казой, Цыганкай, Мядзведзем), чыталі вершыкі-шчадроўкі. Свята завяршылася смачнымі пачастункамі.
А.Я.КАНАНОВІЧ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 10 в. Хатынічы
Ганцавіцкага раёна