- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дыялог пра заўтрашні дзень Беларусі

 

Важныя пытанні развіцця краіны абмеркавалі 23 студзеня вучні Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна.

На дыялогавай пляцоўцы сабраліся маладыя людзі, у якіх ёсць уласны погляд на далейшае развіццё нашай краіны і якія, нягледзячы на свой юны ўзрост, не жадаюць заставацца ў баку ад палітычных падзей. Спектр пытанняў, якія абмяркоўваліся, быў шырокі: канстытуцыйнае рэфармаванне, мясцовае самакіраванне,маладзёжная палітыка… У якасці экспертаў выступілі дырэктар школы К.В.Грудзіна ізагадчык гісторыка-краязнаўчага музея “Маё Залессе” А.А.Міхалкоўскі.

   

Вучні агучылі свае меркаванні па зменах у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выказаліся адносна не толькі заканадаўства, але і сацыяльнай сферы, адукацыі і медыцыны.

Фармат сустрэчы дазволіў кожнаму выказаць свойпункт гледжання і выслухаць меркаванне экспертаў. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што ўнясенне змяненняў у дзеючую Канстытуцыю – гэта значны фактар для далейшых эканамічных, палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў у краіне.

Падводзячы вынік сустрэчы, вучні выказаліся пра тое, што хочуць бачыць нашу краіну стабільнай, мірнай, без войнаў і катастроф.

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий