Дыялогавая пляцоўка ў школе: пачуць кожнага

- 12:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Беларусі працягваюць работу дыялогавыя пляцоўкі. Іх сэнс у тым, кааб пачуць кожнага, каму неабыякава, як мы будзем жыць заўтра, якім будзе наша грамадства. Падтрымаць рэспубліканскую ініцыятыву вырашылі навучэнцы 10–11 класаў сярэдняй школы № 1 Смаргоні. 23 студзеня 2021 года самыя актыўныя юнакі і дзяўчаты, а таксама іх педагогі абмяркоўвалі пытанні, якія закранаюць самыя розныя сферы нашага жыцця.

У пачатку сустрэчы каардынатары дыялогавай пляцоўкі –класныкі раўнік 11“Б” класа Марына Грынчук і настаўнік гісторыі Віталь Лукашэвіч –распавялі пра мэты сустрэчы, фармат мерапрыемства і праблемнае поле пляцоўкі: Канстытуцыйнае рэфармаванне, эканоміка, адукацыя, медыцына, маладзёжная палітыка, мясцовае самакіраванне.

Удзельнікі дыялогу абмяркоўвалі шляхі партыйнага будаўніцтва і механізмы пераходу да змешанай выбарчай сістэмы, а таксама тэму працягласці прэзідэнцкага тэрміну.

Вялікі рэзананс выклікала пытанне пра смяротнае пакаранне. За што прадугледжваецца вышэйшая мера пакарання? Калі апошні раз выконвалася ў Рэспубліцы Беларусь і за што? Ці варта ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне?

Старшакласнікі разважалі пра паўнамоцтвы выканкамаў і мясцовых саветаў дэпутатаў, пра тое, ці трэба пераразмеркаванне іх функцый.

Улічваючы тое, што ўдзельнікі дыялогу – усё ж школьнікі, асноўныя пытанні, вядома ж, тычыліся адукацыі. Наколькі мэтазгодна мяняць форму выпускных і ўступных іспытаў? Ці адпавядае школьная праграма зместу заданняў цэнтралізаванага тэсціравання? Як абысціся без рэпетытараў? Ці дапамагае профільнае навучанне?

Выпускнікі смела выказвалі сваё меркаванне, прыводзілі аргументы і абгрунтаваныя довады, а таксама ўносілі прапановы па ўдасканаленні сістэмы адукацыі.

Юнакі і дзяўчаты прапаноўвалі, напрыклад, арганізаваць заняткі па прадпрымальніцтве, дзе са школьнай парты будуць распавядаць пра асновы вядзення бізнесу. Гэта магло б дапамагчы дзецям зарыентавацца ў пытаннях выбару прафесіі. Тут жа ўдзельнікі разважалі пра развіццё малога і сярэдняга бізнесу, ролю выканкамаў у вырашэнні гэтага пытання. Асноўнай задачай органаў мясцовага самакіравання, лічаць навучэнцы, з’яўляецца стварэнне спрыяльнага клімату і аказанне ўсялякага садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва.

У канцы сустрэчы ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі склалі абагульненыя прапановы па грамадска-палітычным развіцці Рэспублікі Беларусь, якія будуць прадстаўленыя ў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама і ўпраўленне адукацыі райвыканкама для далейшага разгляду.

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий