Выхаванцы Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната далучыліся да Міжнароднай акцыі “Дзень музейнага сэлфі” і наведалі гісторыка-краязнаўчы музей нашай установы “Памяць сэрца”.
Першы дзень музейнага сэлфі быў праведзены ў студзені 2014 года. А заснаваны ён быў Мар Дыксан з Лондана, якая вядзе сайт пра музеі, мастацтва і культуру. Мэтай брытанкі было стварыць аднадзённую акцыю, якая павысіць дасведчанасць пра вялікія калекцыі, якія захоўваюцца ў музеях. З таго моманту да гэтай акцыі далучыліся многія музеі па ўсім свеце.
Што тычыцца музея нашай установы,тут размяшчаюцца экспазіцыі “Гісторыя ёлачнай цацкі і Раства Хрыстова”, “Жыццё і побыт беларусаў у другой палове XIX – пачаткуXX стагоддзя”, “У глыбіні гістрыі – будучыня краіны”, “Паклонімся вялікім тым гадам”.
У Міжнародны дзень музейнага сэлфі экскурсаводы нашай школы паказалі дзецям міні-выступленне “Сялянская хатка”, дзе можна было даведацца пра многія этнаграфічныя экспанаты,гісторыю іх стварэння і іх значэнне ў жыцці людзей пачатку ХХ стагоддзя. Таксама дзеці змаглі пазнаёміцца з гісторыяй развіцця ёлачнай цацкі СССР, даведацца пра традыцыі навагодніх і калядных свят нашай краіны і іншых краін свету і, вядома, зрабіць сэлфі. Навучэнцы фатаграфаваліся на фоне экспаната, які ім спадабаўся і размяшчалі на сваіх старонках у сацыяльных сетках “УКантакце”, “Facebook”, “Instagram”.
Вольга РАДЧАНКА,
выхавальнік
Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы,
парушэннямі псіхічнага развіцця,
цяжкасцямі ў навучанні