Бяспечны інтэрнэт

- 21:32МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

З мэтай фарміравання і забеспячэння ў дзяцей інфармацыйнай бяспекі шляхам прывіцця ім навыкаў адказных і бяспечных паводзін у сучасным інфармацыйным асяроддзі ў сярэдняй школе № 1 Кіраўска прайшоў тыдзень інтэрнэт-бяспекі.

Жыццё, як і час, не стаіць на месцы. Мяняецца прырода, мяняюцца людзі, мяняюцца адносіны. Зараз ва ўзаемадзеянні людзей вялікае месца займаюць віртуальныя зносіны. Часам здараецца так, што дзеці і падлеткі часцей знаходзяцца ў віртуальным асяроддзі, чым практыкуюць “жывыя” зносіны. Але тое, што пры сяброўстве, адносінах з кім-небудзь мы не прысутнічаем побач, не заўсёды бывае добра. Інтэрнэт-прастора тоіць у сабе шмат невядомага і нават пагрозлівага.

Вучні 1–4 класаў паўдзельнічалі ва ўроках бяспекі “Мы – разумныя карыстальнікі інтэрнэту”, для вучняў 5–8 класаў прайшлі класныя гадзіны “Правілы зносін у інтэрнэце”, а вучні 9–11 класаў самі ўжо змаглі падзяліцца набытымі ведамі падчас мерапрыемстваў “Інтэрнэт – сучаснае асяроддзе пражывання. Бяспека ў асяроддзі”.

Падчас праведзеных мерапрыемстваў вучні знаёміліся з правіламі паводзін у сусветнай сетцы, вызначалі яе станоўчыя і адмоўныя бакі. Асаблівую ўвагу засяродзілі на небяспечных момантах, якія могуць падсцерагчы карыстальнікаў. Рабяты дзяліліся сваім меркаваннем, у чым заключаецца небяспека інтэрнэта, як яе пазбегнуць, што трэба рабіць, калі атрымаў паведамленне ад незнаёмага чалавека, ці можна даваць свае даныя.

Сямікласнікі стварылі і распаўсюдзілі сярод калектыву ўстановы адукацыі інфармацыйныя лісткі пра такія існуючыя пагрозы ў інтэрнэце, як інтэрнэт-мобінг, кібербулінг, тролінг, флэйм. А шасцікласнікі, наадварот, стварылі лісткі і распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што інтэрнэт-прастора дазваляе раскрыць шматлікія магчымасці, дапамагае ў вучобе, знаёміць з усім светам.

Было праведзена анкетаванне вучняў на выяўленне інтэрнэт-залежнасці, а таксама анкетаванне, якое дапамагае вывучыць праблемы бяспекі ў асяроддзі інтэрнэт і адносіны да яе падлеткаў.

Падчас правядзення тыдня інтэрнэт-бяспекі вучнямі былі створаны малюнкі, якія склалі аснову школьнай выставы “Мой бяспечны інтэрнэт”. А сярод бацькоў шляхам размяшчэння на сайце ўстановы адукацыі і з дапамогай рассылкі тэкставых паведамленняў у месэнджарах былі распаўсюджаны рэкамендацыі па бяспечных паводзінах іх дзяцей у глабальнай павуціне.

Значна, што акрамя мерапрыемстваў у рамках тыдня інтэрнет-бяспекі, на працягу навучальнага года ў класах праходзяць адпаведныя пяціхвілінкі, заняткі ў педагога-арганізатара і сацыяльнага педагога. У іх тэматыку таксама ўключаны паведамленні пра бяспечныя паводзіны ў інтэрнэце, сацыяльных сетках.

Любоў МАРКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 1 Кіраўска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий