- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З цікавасцю пра беларускую навуку

 

 28 студзеня навучэнцы 8–11 класаў Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “Беларуская навука: у нагу з часам”.

У кожным класе навучэнцамі былі разгледжаны тры інфармацыйныя блокі: “Беларуская навука – фактар паспяховага развіцця маладой суверэннай дзяржавы”, “Навука – важная ўмова дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця”, “Спадчыннікам вялікіх адкрыццяў новыя прарывы ўчыняць”.

Перш чым перайсці да абмеркавання, навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм “Гісторыя беларускай навукі”.

Падчас абмеркавання першага інфармацыйнага блока вядучыя адзначылі, што менавіта Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з’яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь, інтэлектуальным і экспертным цэнтрам, які адыгрывае важную ролю ў вызначэнні кірункаў і канкрэтных шляхоў развіцця краіны. Навучэнцы сышліся ў меркаванні, што сапраўдная навука павінна, перш за ўсё, служыць людзям, паляпшаць якасць іх жыцця. Затым вядучыя пазнаёмілі дзяцей з галоўнымі дасягненнямі беларускай навукі: дзякуючы навукоўцам Беларусь на сусветнай арэне ведаюць як краіну, дзе робяць самыя вялікія самазвалы і здабываюць калійную руду, вырабляюць лазеры і оптаэлектроніку, мікрасхемы і электрычны транспарт, паскоранымі тэмпамі развіваюць сферу інфармацыйных тэхналогій, выконваюць высокатэхналагічныя хірургічныя ўмяшанні і інш.

Перайшоўшы да другога блоку, удзельнікі ток-шоу адзначылі, што развіццё навукі мае вялікае значэнне для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця, якія былі прынятыя ўсімі дзяржавамі – членамі ААН у 2015 годзе ў рамках Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Падчас абмеркавання трэцяга інфармацыйнага блока вучні зрабілі выснову пра тое, што вельмі важна прыцягваць да навуковай працы маладое пакаленне. З гэтай мэтай у нашай краіне распрацаваны рэспубліканскі маладзёжны праект “100 ідэй для Беларусі”, які накіраваны на актывізацыю інавацыйнай дзейнасці і прафесійнай мабільнасці моладзі, стварэнне і прасоўванне канкрэтных інавацыйных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак. У завяршэнні абмеркавання вучні паразважалі пра тое, якія веды і ўменні неабходны, каб стаць навукоўцам, а таксама пра тое, як уплываюць навуковыя адкрыцці на наша жыццё.

У ходзе рэалізацыі блока “Мы дзейнічаем” навучэнцамі была прапанавана ідэя арганізаваць выставу “Ад мары да адкрыцця”, якая раскажа наведвальнікам пра навукоўцаў нашага раёна.

Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий