У рамках праекта “Зяленая школа” у Гарбавіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе навучэнцы 1-х і 3-х класаў сумесна са сваімі педагогамі арганізавалі “Птушыную сталовую”.
А вы задумваліся над тым, як цяжка выжыць птушкам зімой? Даўно вядома, што многія птушкі гінуць не з-за холаду, а з-за адсутнасці звыклага паўнавартаснага харчавання. Зараз, калі стаяць маразы, птушкам бывае асабліва цяжка, ім неабходна дапамога.
Ідэю падхапілі і падтрымалі бацькі. Разам з навучэнцамі яны адказна аднесліся да сур’ёзнай і патрэбнай справы – вырабу кармушак. У выніку было змайстравана 15 кармушак. Кожная з іх па-свойму арыгінальная і прыгожая.
Навучэнцы 3-га класа падрыхтавалі незвычайныя пачастункі для птушак. Гэта былі сапраўдныя пірожныя, кексы, печыва, у рэцэптуру якіх уваходзілі семечкі, арэхі, розныя збожжавыя. Усе пачастункі былі размешчаны ў кармушкі на галінках дрэў.
Пасля вучні ўсталявалі дзяжурства ў “Птушынай сталовай”. Хлапчукі і дзяўчынкі чысцяць і папаўняюць кармушкі ежай кожны дзень. Спачатку колькасць птушак у сталовай была нeвялікай, а потым вырасла. Птушкі хутка прывыклі да кармушак і, пераканаўшыся, што корм з’яўляецца рэгулярна, цяпер нaвeдваюць сталовую штодзень.
Навучэнцы зaўважылі, штo зграйкі птушак у чаканні кoрмa трымаюцца нa ўчaстку школьнага парку. Назіранні паказалі, штo сініцы прыляталі ў тыя кармушкі, куды мы клaлі кавалачкі несалёнага сaлa і сeмeчкі, a вераб’і – у любую кармушку. Аднойчы прыляцеў дзяцел, абследаваў дрэва, але ў кармушкі нe зaзірнуў. А вось снeгіроў сёлета пакуль нe ўдалося пабачыць.
Валянціна ДЗЮКО, Валянціна ЧАРНЯКОВА,
настаўнікі пачатковых класаў
Гарбавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Чавускага раёна