Выбіраем здаровую і карысную ежу!

- 21:05БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Вельмі цікава ў рознаўзроставай групе ясляў-сада № 10 в. Хатынічы Ганцавіцкага раёнапрайшоў тэматычны тыдзень “Здаровая і карысная ежа. Культура паводзін”.

Ежа ўплывае на наша самаадчуванне, таму вельмі важна сачыць за харчаваннем і імкнуцца зрабіць яго максімальна здаровым. На жаль, рацыён сучаснага чалавека складаюць фастфуд, замарожаныя прадукты і стравы хуткага прыгатавання. А трэба аддаваць перавагу карыснай і экалагічна чыстай агародніне і садавіне.

Менавіта на гэта быў накіраваны тэматычны тыдзень “Здаровая і карысная ежа.

 

Культура паводзін”, праведзены выхавальнікамі Т.Я.Пічыц і С.У.Крупеніч. Педагогі расказалі дзецям пра карысную ежу і правільную падрыхтоўку страў, вучылі дашкольнікаў рабіць салаты, карыстацца нажом і відэльцам. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў гатаванні салатаў “Вінегрэт” і “Буракі з часнаком”, якія потым пакаштавалі.

Тамара ПІЧЫЦ,
выхавальнік ясляў-сада № 10
в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий