Дашкольнікі выходзяць на лыжню

- 21:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Першы месяц новага года выдаўся па-сапраўднаму зімовым, мы радуемся падбадзёрліваму марозіку і іскрыстаму снегу. І ў бязветранае сонечнае надворе заняткі фізкультурай у выхаванцаў ясляў-сада № 2 Свiслачы праходзяць на свежым паветры, на лыжах.

Гэтымi снежнымi днямi хлопчыкi i дзяўчынкi сярэдняй группы дружна выйшлi на лыжную прагулку. З вялікай цікавасцю яны імкнуліся спазнаць асновы лыжнага спорту: вучыліся самі завязваць чаравікі, правiльна ўпраўляцца з лыжнымі палкамі, каардынаваць свае дзеянні на лыжах.

 

Многiя ўпершыню сталі на лыжы і атрымалі ад гэтага незабыўныя ўражанні. Колькі эмоцый можна было назіраць у працэсе асваення дзецьмi новага віду спорту! Тут хваляванне і перажыванне, асцярожнасць і нерашучасць, радасць і жаданне спасцігнуць нязведанае.

Спачатку нясмела, няўпэўнена, а затым усё смялей i смялей, дзецi рабілі свае першыя крокі на лыжах. Дашкольнікі асвойвалi новае для іх пачуццё абцяжарвання ног лыжамі і паступова авалодвалi дынамічнай раўнавагай, набывалi пачатковыя ўменні перамяшчэння на лыжах ступаючым і коўзкім крокам. Вядома, не абышлося i без лёгкіх падзенняў. Але гэта выклiкала толькi запал і весялосць у дашкалят, i што немалаважна, жаданне дапамагчы сябру хутчэй падняцца са снегу.

Безумоўна, хадзьба на лыжах спрыяла развіццю вынослівасці, каардынацыі, умацаванню апорна-рухальнага апарата, гартаванню дзiцячага арганізмаў цэлым. А ўплыў свежага паветра асабліва дабратворны для дзейнасці органаў дыхання.

Усе задаволеныя, ружовашчокія, захопленыя вярталiся на лыжную базу дзіцячага сада, каб праз некалькі дзён зноў заняцца ўжо ўпадабаным відам спорту, замацаваць свае навыкі коўзання на лыжах, набыць упэўненасць i ўжо хуткасць у перамяшчэнні.

І хто ведае, магчыма, праз некалькі гадоў хто-небудзь з сённяшніх дашкалят прыме ўдзел у штогадовых зімовых рэспублiканскiх спаборніцтвах “Снежны снайпер”!

Наталля БОЙКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий