- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзень навукі ў Пятрэвіцкай школе

 

У суботу, 30 студзеня, у Пятрэвіцкай сярэдняй школе – дзіцячым садзе Навагрудскага раёна прайшла квест-гульня “Навука вочы адкрывае”, прысвечаная Дню беларускай навукі.

 

Настаўнік фізікі і матэматыкі Алена Пяцэвіч распавяла дзецям пра развіццё беларускай навукі, пазнаёміла з вядомымі навукоўцамі нашай краіны і іх дасягненнямі.

Самай захапляльнай часткай мерапрыемства было правядзенне доследаў, падчас якіх дзеці даведаліся, у якой вадзе яйка не тоне, як утрымаць ваду ў перавернутай шклянцы і шмат іншых цікавых фактаў.

 

У школьнай бібліятэцы ў гэты дзень традыцыйна разгарнулася тэматычная кніжная выстава “Беларуская навука: у нагу з часам”. Наведаўшы выставу, навучэнцы не толькі пазнаёміліся з цікавай літаратурай, але і паўдзельнічалі ў віктарыне, адказваючы на займальныя навуковыя пытанні.

Адзначаць дзень навукі ў школе трэба не толькі для таго, каб пазнаёміць школьнікаў з важнымі адкрыццямі знакамітых навукоўцаў. Самае галоўнае – каб школьнікі ведалі, што займацца навукай і рабіць уласныя адкрыцці цікава і займальна.

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкай сярэдняй школы– дзіцячага сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий