Дапамагчы і людзям, і прыродзе

- 15:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы сустрэліся з каардынатарам праекта “Добрыя закруткі” ў Смаргонскім раёне Юліяй Міхалоўскай. З яе ўдзелам прайшоў экалагічны ўрок “Зберагчы прыроду і чалавечыя жыцці”, падчас якога школьнікі даведаліся пра карысць раздзельнага збору адходаў, спосабы перапрацоўкі і прымянення другаснай сыравіны.

Усё наша жыццё складаецца з дробязей. Некаторыя мы часам нават не заўважаем, але менавіта ад іх часта залежыць жыццё чалавека. Здавалася б, такая дробязь – закрутка ад бутэлькі з-пад ліманада, сока, кефіра… Смецце, якое патрэбна выкінуць. Але гэта дробязь можа змяніць жыццё чалавека. А ці ведаеце вы, што закруткі ад пластыкавых бутэлек можна не проста выкідаць, а збіраць іх, робячы добрую справу?

У гэтым нашы вучні ўпэўніліся, далучыўшыся ў верасні 2020 года да валанцёрскага праекта “Добрыя закруткі”. Сутнасць яго заключаецца ў зборы закрутак ад пластыкавых бутэлек і іх перапрацоўцы. Сродкі, атрыманыя ў ходзе перапрацоўкі, пералічваюць у фонды дапамогі дзецям з цяжкімі захворваннямі.

Школьнікі актыўна падхапілі добрае пачынанне, прыцягнулі дагэтай справы бацькоў, тыя – сваіх сяброў і калег па працы. Так утварыўся цэлы ланцужок – ланцужок дабра. У ходзе акцыі агульнымі намаганнямі ўдалося сабраць больш трох тысяч закрутак.

Падчас сустрэчы з вучнямі каардынатар праекта “Добрыя закруткі” расказала пра тое, што праект ужо дапамог некалькім падапечным з Мінска, Віцебска, Смаргоні. Зараз праходзіць збор сродкаў для набыцця пратэза для перадплечча левай рукі для Аляксандры Кацуры з Рэчыцы.

Напрыканцы сустрэчы вучні перадалі сабраныя імі закруткі Юліі. Школьнікам было прыемна ўсведамляць, што такім чынам яны змаглі праявіць клопат пра тых, каму патрэбна дапамога, змаглі дапамагчы ім без якіх-небудзь матэрыяльных сродкаў. І кожнаму стала зразумела, што разам мы зрабілі нашу планету крышачку чысцейшай.

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий