У яслях-садзе № 142 Гомеля пры дапамозе бацькоў выхаванцаў стварылі гульнявую хакейную пляцоўку.
І пакуль на двары зіма, на фізкультурнай пляцоўцы дашкольнай установы будзе дзейнічаць гульнявая хакейная зона. Цяпер падчас фізкультурных заняткаў дашкаляты вучацца гульні ў хакей і з вялікім азартам ганяюць шайбу. А днямі мы правялі фізкультурны вольны час пад назвай “Мы – юныя хакеісты”. Для замацавання навыкаў гульні ў хакей з малымі праводзіліся гульні, эстафеты, гульнявыя заданні “Забі шайбу ў вароты”, “Хто хутчэй”, “Перадача ў парах” і інш.
Так мы далучаем дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да здаровага ладу жыцця, а таксама займаемся папулярызацыяй сярод дашкольнікаў зімовых відаў спорту і духу ідэалаў Алімпійскага руху.
Ірына ПРЫХОДЗЬКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 142 Гомеля
Фота Аліны ЛЕБЕДЗЕВАЙ