Гомельскія дашкаляты гуляюць у хакей

- 15:34ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 142 Гомеля пры дапамозе бацькоў выхаванцаў стварылі гульнявую хакейную пляцоўку.

І пакуль на двары зіма, на фізкультурнай пляцоўцы дашкольнай установы будзе дзейнічаць гульнявая хакейная зона. Цяпер падчас фізкультурных заняткаў дашкаляты вучацца гульні ў хакей і з вялікім азартам ганяюць шайбу. А днямі мы правялі фізкультурны вольны час пад назвай “Мы – юныя хакеісты”. Для замацавання навыкаў гульні ў хакей з малымі праводзіліся гульні, эстафеты, гульнявыя заданні “Забі шайбу ў вароты”, “Хто хутчэй”, “Перадача ў парах” і інш.

Так мы далучаем дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да здаровага ладу жыцця, а таксама займаемся папулярызацыяй сярод дашкольнікаў зімовых відаў спорту і духу ідэалаў Алімпійскага руху.

Ірына ПРЫХОДЗЬКА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 142 Гомеля
Фота Аліны ЛЕБЕДЗЕВАЙ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий