Тыдзень здароўя і зімовых відаў спорту

- 17:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 Каб забяспечыць выхаванцам актыўны адпачынак, выхаваць у іх усвядомленае стаўленне да свайго арганізму, а таксама пазнаёміць з зімовымі гульнямі і забавамі, у яслях-садзе 10 Навагрудка наладзілі тэматычны тыдзень, прысвечаны зімовым відам спорту.

 

Педагогі разам з дзецьмі гаварылі пра розныя віды спорту, разглядалі ілюстрацыі, плакаты і малюнкі на спартыўную тэматыку. З выхаванцамі правялі гутаркі: “Зімовыя віды спорту” “Што такое спорт”, “Гісторыя Алімпійскіх гульняў”, а пасля малыя з задавальненнем самі складалі апавяданні “Якім відам спорту займаецца мая сям’я”, “Як мы займаемся фізкультурай у дзіцячым садзе”.

На працягу тыдня для дашкольнікаў праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей звычкі да здаровага ладу жыцця, умення клапаціцца пра сваё здароўе. На прагулцы праводзіліся спартыўныя і рухомыя гульні, эстафеты на спрыт, хуткасць і трываласць.

Кожны спартыўны дзень тыдня спрыяў фізічнаму развіццю дзяцей, пашырэнню ўяўленняў дзяцей пра здаровы лад жыцця.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий