- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Незвычайны пачастунак для птушак

 

 Выхаванцы старшай групы № 7 ясляў-сада 73 Гродна шмат ведаюць пра зімуючых птушках, як цяжка ім у холад не толькі шукаць ежу, але і выжываць. Таму і вырашылі прыгатаваць для іх пачастункі.

Вераб’і, галубы цалкам залежаць ад чалавека, а вось сініцы, дзятлы, зелянушкі, сойкі могуць перажыць зіму без дапамогі, але будуць удзячныя, калі яе прапанаваць.

На тэрыторыі ясляў-сада дзецi разам з бацькамі наладзілі для птушак птушыны гарадок, дзе размясцілі кармушкі. Дашкольнікі добра ведаюць, як правільна падкормліваць птушак, каб ім не нашкодзіць. Проса, пярлоўка, зерне, сырыя семкі, у невялікіх колькасцях дробкі белага хлеба – любімая і карысная ежа для птушак.

З гэтых прадуктаў выхаванцы разам з педагогам падрыхтавалі незвычайныя пачастункі: пячэнькі, зорачкі, абаранкі. Насенне і крупы спачатку засыпалі ў формачкі, уставілі трубачку для кактэйлю, каб потым можна было замацаваць вяровачку, і ўсё залілі жэлацінам. Пачастункi паставілі ў халадзільнік, дзе яны цалкам застылi. Потым птушыную смакату дасталi з формаў, вынялі кактэльныя трубачкi, i ў дзірачкі ўставілі вяровачкі, з дапамогай якіх пачастункi прымацавалі да галінак. Колькі было радасці ў вачах дзяцей, і з якім захапленнем яны расказвалі бацькам пра пачастункі для птушак.

Святлана КАРСЕКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
я
сляў-сада 73 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий