Мы – за мірныя перамены

- 13:44ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Інфармацыйная гадзіна “VI Усебеларускі народны сход. Рэаліі і перспектывы”, праведзеная з выхаванцамі Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, падкрэсліла важнасць усенароднага форуму, а таксама раскрыла пытанні падрыхтоўкі да гэтага важнага мерапрыемства.

Лічаныя дні засталіся да VI Усебеларускага народнага сходу, запланаванага на 11–12 лютага. Гэта маштабная падзея вельмі важная і значная для ўсіх жыхароў краіны і, вядома ж, для моладзі.

Юнакі даведаліся, што ж прапануюць беларусы на дыялогавых пляцоўках, падрабязна спыніліся на ініцыятывах прадстаўнікоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, паразважалі пра тое, чым будучы форум будзе адрознівацца ад папярэдніх пяці і чаму гэтаму вечу прадракаюць стаць эпахальнай падзеяй.

У выніку канструктыўнай размовы выхаванцы дакладна зразумелі, што ўсе новаўвядзенні, якія будуць прапаноўвацца, абавязаны служыць нашым людзям і іх дабрабыту. Адкрыты дыялог паміж уладай і народам вызначыць вектар руху краіны на будучую пяцігодку, дазволіць правесці палітычную і эканамічную мадэрнізацыю, не ствараючы пагроз для жыцця людзей і ўстойлівага развіцця нашай краіны.

А мірнае неба над галавой – гэта заўсёды важна!

Алена СВІСТУН,
выхавальнік Зэльвенскага раённага
сацыяльна-педагагічнага цэнтра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий