Нашы вясёлыя і дзіўныя прагулкі

- 19:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 Дашкольнікі заўсёды рады прагулкам у снежныя зімовыя дзянькі. А выхавальнікі ясляў-сада № 10 Навагрудка заўсёды імкнуцца стварыць падчас прагулак спрыяльныя ўмовы для развіцця пазнавальнай і рухальнай актыўнасці дзяцей.

Кожная прагулка заўсёды пачынаецца з таго, што разам з дзецьмі мы ўспамінаем пра тое, які цяпер час года, знаходзім прыметы зімы ў навакольнай прыродзе, адзначаем стан надвор’я, знаёмімся з уласцівасцямі лёду. Вельмі падабаецца дзецям замарожваць каляровыя ільдзінкі і ўпрыгожваць імі ялінкі. Таксама мы назіраем за птушкамі, якія прылятаюць на ўчастак да кармушак, за іх звычкамі. Праводзім гульню “Пазнай птушку па апісанні”, акуратна чысцім кармушкі ад снегу, насыпаем корм. Падкормліваючы птушак на нашым участку, мы выхоўваем у нашых выхаванцаў дабрыню і спагадлівасць.

Прагулкі зімой – выдатны час не толькі для назіранняў за прыгажосцю прыроды, але і час забаў на адкрытым паветры, выдатны спосаб загартоўвання арганізма. Вырасціць дзіця моцным і здаровым – гэта адна з вядучых задач дашкольнай установы.

У зімовы час выдатным будаўнічым матэрыялам з’яўляецца снег. Дзеці з задавальненнем лепяць снегавікоў, ствараюць розныя пабудовы са снегу, размалёўваюць снежнае покрыва ўсімі колерамі вясёлкі. Асабліва дзецям падабаецца катанне на санках, гульні ў снежкі, ды і проста паваляцца ў пухнатым снезе. Таксама мы не забываем пагуляць у любімыя рухомыя гульні “Мароз – Чырвоны нос”, “Цар гары”, “Снежны анёл”. Дзяцей настолькі захапляе разнастайнасць гульняў, назіранняў, што яны часам забываюцца на час.

Бляск у вачах, румяныя шчочкі і выдатны настрой – вось вынік прагулак зімой.

Анастасія РАЕЦКАЯ,
в
ыхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий