Беларускае слова для трэцякласнікаў

- 8:15МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

На жаль, у паўсядзённым жыцці мы не часта чуем размову на роднай мове. Каб неяк выправіць гэта і прывіць жаданне вывучаць беларускую мову, з вучнямі 3 “В” і 3 “Г” класаў сярэдняй школы № 41 Магілёва праводзіцца сістэматычная работа.

Педагогамі распрацавана серыя заняткаў па розных сферах, з якіх і складаецца жыццё чалавека. Пачаткоўцы з задавальненнем удзельнічаюць у музычна-забаўляльных праграмах “Калядкі”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Соракі” і інш., літаратурна-пазнавальных мерапрыемствах “Каб мова родная гучала”, “Турнір юных мовазнаўцаў”, “Прыказкі і прымаўкі мудрасць народа ўвабралі”, агляд-парадах “Мой любы горад Магілёў”, “Мінск – сэрца Беларусі”, “Знаёмыя і незнаёмыя куткі роднай зямлі”. Не меньш цікавыя для дзяцей экалагічныя гадзіны “Па старонках Чырвонай кнігі”, “Запаведныя мясціны Беларусі”, “Зямля блакітных рэк і азёр”, кірмашы “Беларуская кухня”, “Рамяство беларусаў”, “Спадчыну не забываем – прыгажосць ствараем”, а таксама вусныя часопісы, сюжэтна-ролевыя гульні, экскурсіі выхаднога дня.

У час гэтых мерапрыемстваў дзеці з захапленнем акунаюцца ў атмасферу традыцыйных народных свят нашых продкаў, з радасцю ўдзельнічаюць у міні-інсцэніроўках, з вялікай цікавасцю прымаюць удзел у віктарынах і конкурсных праектах, якія складаюць як самастойна, так і з дапамогай бацькоў.

Безумоўна, усё гэта спрыяе выхаванню нацыянальнай свядомасці і насычае сэрца цеплынёй да роднага краю.

Любоў БАЗЫЛЕВА,
Таццяна КОЗЫРАВА,
настаўнікі пачатковых класаў
сярэдняй школы № 41 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий