Дварэцкія пачаткоўцы клапоцяцца пра птушак

- 7:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Птушкі, таксама як і людзі, адвыклі ад снежнай зімы і маразоў. Таму асабліва зараз зімуючым птушкам патрэбна наша дапамога. Вучні группы падоўжанага дня 2–3 класаў Дварэцкай сярэдняй школы вырашылі дапамагчы птушкам перажыць халады і развесілі кармушкі.

Мацвей Сямашка і Мацвей Маркевіч прынеслі з дому зерне, Соня Ганчар і Каця Ганчар – белага хлеба, астатнія дзеці – розныя крупы. Сталоўка для птушак атрымалася цудоўная. Кожная птушачка можа выбраць сабе корм на свой густ. Некаторыя птушкі баяцца падлятаць да кармушак, а збіраюць корм пад імі на снезе. Таму Соня і Мацвей вырашылі пасыпаць трошкі корму на снег, каб баязлівыя птушкі не галадалі. За ноч корм у кармушках засыпае снегам, і мы кожны дзень чысцім іх ад снегу, дабаўляем корм.  

Баязлівыя птушкі не дазваляюць нам блізка падысці да дрэў з кармушкамі, але ўсё ж мы змаглі разгледзець на снезе шэрых птушачак з жоўтымі грудкамі. Мы не ведаем, як яны называюцца, але вырашылі даведацца ад настаўнікаў і з інтэрнэту пра гэтых птушачак. Пазней мы раскажам пра іх і нават паспрабуем сфатаграфаваць.

Крысціна РАБКО,
вучаніца 4-га класа
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий