Выхаванцы ясляў-сада № 10 вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Падтрымаем птушак!”, накіраванай на прыцягненне ўвагі дзяцей і дарослых да зімоўкі крылатых сяброў.
Гэта вельмі важна, бо многія з іх гінуць ад холаду і голаду. Птушкі прылятаюць да чалавечага жылля, разлічваючы на дапамогу. І мы не павінны заставацца ў баку ад іх маўклівых просьбаў.
Дзеці ўсіх груп са сваімі выхавальнікамі выйшлі на тэрыторыю ўстановы і пакінулі ў кармушках загадзя нарыхтаваную ежу для птушак. Педагогі растлумачылі, якім кормам можна падкормліваць птушак, а якім нельга, што больш за ўсё любяць сінічкі, вераб’і, снегіры…
Дзеці з радасцю і цікавасцю назіралі, як птушкі частуюцца ежай.
Такія акцыі вучаць неабыякавасці і дабрыні.
М.В.НАВУМІК,
выхавальнік ясляў-сада № 10
вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна