Тыдзень філалагічных дысцыплін

- 14:50БРЕСТЧИНА, Регионы

 

У Камянюцкай сярэдняй школе Камянецкага раёна з 25 па 30 студзеня праводзіўся тыдзень філалагічных дысцыплін.

Прадметны тыдзень – гэта свята даўжынёй у шэсць навучальных дзён. Ён дае добрую магчымасць настаўнікам прадэманстраваць значнасць прадметаў, якiя вывучаюцца ў школе, а таксама з’яўляецца масавым і займальным вучнёўскім спаборніцтвам.

Настаўнікі-прадметнікі паспрабавалі прыцягнуць максімальную колькасць вучняў сярэдняга і старшага звяна школы. Навучэнцы 10-х і 11-х класаў ажыццявілі выпуск насценных газет, прысвечаных пісьменнікам-юбілярам – М.Я.Салтыкову-Шчадрыну і І.П.Шамякіну.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры Таццяна Уласюк правяла гульню для 8–10 класаў “Філалагічны калейдаскоп” – навучэнцы ўспомнілі гады жыцця, родавыя маёнткі і творы пісьменнікаў XIX і XX стагоддзяў.

А настаўнік беларускай мовы і літаратуры Валянціна Шахалевіч пагрузіла навучэнцаў 5-га і 6-га класаў у гісторыю развіцця мовы і азнаёміла з узнікненнем азбукі на пазнавальнай гадзіне “Дзень роднай мовы”. Таксама навучэнцы выконвалі заданні, накіраваныя на развіццё маўлення і адпаведнасці рускай і беларускай моў.

Перад настаўнікамі Кацярынай Кошман і Яўгеніяй Шахалевiч была пастаўлена няпростая задача: аб’яднаць заданні па рускай і беларускай мовах і правесці турнір для навучэнцаў 6–7 класаў “Знаўцы рускай і беларускай моў”. І ім гэта ўдалося. Навучэнцы паспаборнічалі ў веданні рускай і беларускай моў, разгадвалi рэбусы, успомнілі радкі з любімых вершаў беларускіх і рускіх паэтаў і нават намалявалі значэнні прыказак.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры Кацярына Кошман правяла літаратурную віктарыну “Па старонках любімых твораў” для 11-га класа: навучэнцам былі прапанаваныя цікавыя заданні па вывучаных творах за курс 10–11 класа (пазнаць героя, назваць твор і інш.). А для 5-га класа яна правяла адкрыты ўрок па рускай літаратуры “А.А.Фет. Верш “Зреет рожь над жаркой нивой…”. На ўроку атрымалася злучыць тры віды мастацтва (літаратуру, жывапіс і музыку), далучыць вучняў да прыгажосці роднага краю.

Для актывізацыі разумовай дзейнасці вучняў мерапрыемствы праводзіліся з прымяненнем ІКТ. Выбраныя формы правядзення аказаліся эфектыўнымі і выніковымі. Навучэнцы школы былі адзначаны граматамі і атрымалі добрыя адзнакі.

Кацярына КОШМАН,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
Камянюцкай сярэдняй школы
Камянецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий