Дзве сям’і – дзве каманды

- 20:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У суботу, 6 лютага, у Шчорсаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна адбылося спартыўнае мерапрыемства для навучэнцаў і іх бацькоў.

Атрымалася яркае, эмацыянальнае відовішча. Дзве моцныя і згуртаваныя каманды сям’і Быстранковых і сям’і Самайлавічаў навыперадкі ўдзельнічалі ў розных эстафетах, якія падрыхтаваў і правёў кіраўнік фізічнага выхавання Мікалай Яцкевіч. Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Кожны стараўся як мага лепш выканаць заданні і атрымаць годны вынік. Галоўнае, што неабходна было праявіць камандам – гэта вытрымка і ўзаемадапамога. Перад членамі журы стаяла нялёгкая задача – вызначыць наймацнейшага. Спрыт і хуткасць былі ўласцівыя аднолькава ўсім гульцам. Па выніках усіх конкурсаў абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. Перамагла дружба!

Спартландыя творыць цуды! У спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, азарт каманд быў высокім, а падтрымка балельшчыкаў – актыўнай. І, вядома, гульня дазволіла дарослым адчуць сябе крышачку дзецьмі, на некаторы час адысці ад штодзённых клопатаў.  

Вольга КАЛЯДА,
бібліятэкар
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий