Памятаць дзеля будучыні

- 17:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

15 лютага ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні адбылося ўрачыстае адкрыццё дэкады вайсковай славы і памяці “Мы ганарымся Айчынай сваёй”, прысвечанай вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Навучэнцы сабраліся, каб успомніць тых людзей, якіх называюць сапраўднымі мужчынамі, з якіх цяперашнія хлапчукі могуць браць прыклад. Пад гукі метранома навучэнцы ўшанавалі хвілінай маўчання памяць салдат, якія крочылі ў вечнасць, праявіўшы найвышэйшую сілу духу, самаадданасць, гераізм, выконваючы баявы абавязак.

У гэты дзень навучэнцы школы правялі флэш-моб “Дзень памяці воінаў Афгана”, у якім заклікалі берагчы мір і цаніць жыццё.

Ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны пад назвай “Той памятны Афган”. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй афганскай вайны, даведаліся пра прычыны яе пачатку і працягласць, пра вялікія страты савецкіх войскаў, пра нашых землякоў, якім лёс наканаваў жорсткую долю – згарэць у агні чужой вайны, якім ужо ніколі не давядзецца пераступіць парог роднай хаты.

Таксама школьнікі прачыталі вершы і лісты, якія напісалі ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане.

Група навучэнцаў усклала кветкі да памятнага знака “Рэха вайны”. Ён прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам Пятру Балышу, Уладзіміру Рычагову і Віктару Саломчанку, выхадцам і жыхарам Смаргонскага раёна, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий